конспект лекций, вопросы к экзамену

Генатыпічная зменлівасць: камбінатыўная і мутацыйная. Тыпы мутацый, іх прычыны. Роля мутацый у эвалюцыі арганічнага свету і выкарыстанне ў селекцыі.

Генатыпічная зменлівасць – спадчынныя змяненні прызнакаў арганізма, вызначаемыя генатыпам, якія захоўваюцца ў радзе пакаленняў.

Уласцівасці генатыпічнай зменлівасці:  а) змяненні перадаюцца па спадчыне,  б) змяненні індывідуальныя, праяўляюцца ў некаторых асобін,  в) змяненні ўзнікаюць скачкападобна (выпадкова)

Віды генатыпічнай зменлівасці: а) камбінатыўная зменлівасць – звязана з атрыманнем ў спадчыну новых спалучэнняў генаў у генатыпе у выніку кан’югацыі і красінговеру, а таксама незалежнага разыходжання храмасом пры меезе;  б) мутацыі – раптоўныя стойкія натуральныя ці штучна вызваныя змяненні генатыпу.

Мутант – арганізм, зменены ў выніку мутацыі.

                                Тыпы мутацый:

  1. геныя (кропкавыя) – змяненні структуры асобных генаў(серпавіднаклетачная анемія)
  2. храмасомныя - змяненні структуры асобных храмасом (сіндром кацінага крыку)
  3. геномныя – змяненні колькасці храмасом у храмасомных наборах арганізмаў (сіндром Дауна)

                            Прычыны мутацый:

  1. памылкі пры рэплікацыі ДНК і транскрыпцыі РНК ў клетках
  2. неразыходжанне храмасом пры дзяленні клетак
  3. пранікненне ў арганізм вірусаў і бактэрый, якія могуць парушыць структуру ДНК
  4. уздзеянне мутагенаў – фактараў асяроддзя, здольных вызываць мутацыі (іанізуючае выпраменьванне, тэмпература, розныя хімічныя рэчывы)

                            Роля мутацый у эвалюцыі:

  1. павялічваюць гетэрагеннасць папуляцыіі з’яўляюцца зыходным матэрыялам для дзеяння натуральнага адбору
  2. паляпшаюць прыстасаванасць некаторых арганізмаў да зменлівых умоў навакольнагаасяроддзя
  3. удалыя спалучэнні генаў падхопліваюцца натуральным адборам і служаць зыходным матэрыялам для ўтварэння новых відаў

                             Значэнне для селекцыі:

З’яўляюцца матэрыялам для штучнага адбору, які ажыццяўляе чалавек пры вывядзенні новых парод жывел і сартоў раслін.

26.03.2015; 19:00
просмотров: 333