конспект лекций, вопросы к экзамену

Відаўтварэнне. Фактары і спосабы відаўтварэння

Відаўтварэнне – накіраваны натуральным адборам працэс адаптыўных пераўтварэнняў, які вядзе да пераўтварэння папуляцый у асобныя віды.

Галоўным фактарам відаўтварэння з’яўляецца ізаляцыя. У выніку ізаляцыі адной папуляцыі прыпыняецца скрыжаванне яе асобін з асобінамі іншых папуляцый (прыпыняецца абмен генетычнай інфармацыяй). Гэта вядзе да дывергенцыі (разыходжання) папуляцый унутры віда да іх поўнай ізаляцыіі ўтварэння на іх аснове маладых дачэрніх відаў. У залежнасці ад характару ізаляцыі адрозніваюць 2 спосабы відаўтварэння:

  1. алапатрычнае – звязана з рассяленнем і прасторавым абасабленнем папуляцый. Яно бывае: а) геаграфічнае – адбываецца шляхам фарміравання новых падвідаў у працэсе рассялення віду на новыя тэрыторыі, якое суправаджаецца ўзнікненнем прыстасаванняў да новых умоў існавання (утварэнне падвідаў серабрыстай чайкі ў раенах Паўночнага і Баранцава мораў);  б) экалагічнае – звязана з прыстасаваннем да новых экалагічных умоў і раздзяленнем зыходнага віду на розныя экалагічныя расы (розныя віды казяльцу, які расце ў розных умовах увільгатнення: казялец лугавы, к. балотны і г.д.)
  2. сімпатрычнае – не звязана з прасторавым абасабленнем, адбываецца ў межах зыходнага віду. Яно бывае:  а) гібрыдагеннае – шляхам утварэння гірыдаў паміж роднаснымі відамі (у Паўдневай Якуціі рабінакізільнік – гібрыд рабіны і кізільніку),   б) поліплоідызацыя – пры спантанным узнікненні поліплоідаў у прыродзе. Поліплоіды, як правіла, адрозніваюцца павышанай жыццяздольнасцю, яны даюць пачатак новаму поліплоіднаму віду, прыстасаванаму да больш суровых умоў (расліны высакагорных раенаў, арктычных абласцей). *Поліплоідныя формы ў жывел нежыццяздольны.

26.03.2015; 19:00
просмотров: 254