конспект лекций, вопросы к экзамену

Генетыка полу. Храмасомнае вызначэнне полу на прыкладзе чалавека. Палавыя храмасомы.

Пол – сукупнасць прызнакаў і ўласцівасцей арганізма, якія забяспечваюць функцыю ўзнаўлення патомства і перадачу спадчыннай інфармацыі за кошт утварэння гамет.

Мужчынскі і жаночы пол большасці арганізмаў адрозніваюцца храмасомнымі наборамі саматычных і палавых клетак. У клетках самцоў і самак маюцца аднолькавыя храмасомы – аўтасомы (А), і розныя – гетэрахрамасомы (X,Y або   Z,W).

Аўтасомы – пары храмасом, аднолькавыя ў храмасомных наборах самцоў і самак

Палавыя храмасомы –  пары храмасом, якія адрозніваюцца ў самцоў і самак

Саматычныя клеткі маюць дыплоідны набор аўтасом і 1 пару палавых храмасом, напрыклад:   2А+ХХ (самкі),  2А+ХY (самцы)

                           Тыпы вызначэння полу:

  1. ХХ – жаночы пол (гомагаметны), ХY – мужчынскі пол (гатэрагаметны) – у чалавека і іншых млекакормячых, у болшасці насякомых
  2. ZW – жаночы пол (гетэрагаметны), ZZ – мужчынскі пол (гомагаметны) – у птушак, некаторых земнаводных і насякомых
  3. ХХ – жаночы пол (гомагаметны), ХО – мужчынскі пол (гетэрагаметны) – у прамакрылых і перапончатакрылых насякомых

Любы арганізм з’яўляецца генетычна бісексуальным, гэта значыць у яго генатыпе маюцца гены абодвух палоў, атрыманыя ў спадчыну ад маці і ад бацькі. У большасці арганізмаў, у тым ліку і ў чалавека, суадносіны паміж мужчынскім і жаночым полам – 1:1. Пол будучага арганізма чалавека вызначаецца ў момант апладнення.

                                Наследаванне полу ў чалавека:  

 

Р:  ♀ХХ × ♂ХУ

G:    Х          Х    У

 

F1:    ♀ХХ,  ♂ХУ 

26.03.2015; 19:00
просмотров: 250