конспект лекций, вопросы к экзамену

Жыццёвы цыкл клеткі. Інтэрфаза, яе перыяды.Мітоз, яго фазы і біялагічнае значэнне.

Клетачны цыкл – паслядоўнасць падзей, якія адбываюцца паміж утварэннем клеткі і яе дзяленнем на 2 дачэрнія

У клетачным цыкле адрозніваюць 2 перыяды:

1. Інтэрфаза – прамежак паміж дзяленнямі, уключае перыяды:

А) прэсінтэтычны (  ) – утварэнне арганоідаў клеткі, сінтэз бялкоў, у тым ліку ферментаў;

Б) сінтэтычны (  ) – рэплікацыя (самападваенне) ДНК, утварэнне гістонавых бялкоў;

В) постсінтэтычны (  ) – сінтэз АТФ, падваенне цэнтрыоляў, пачатак ўтварэння верацяна дзялення.

2. Перыяд Мітоз  - дзяленне клетачнага ядра (карыякінез) і самой клеткі, уключае:

А) прафаза – спірылізацыя храмасом, знікненне ядзерка і ядзернай абалонкі, утварэнне верацяна дзялення

Б) метафаза – двухраматыдныя храмасомы размяшчаюцца па экватару клеткі і прымацоўваюцца сваімі цэнтрамерамі да ніцей верацяна дзялення

В) анафаза – цэнтрамеры дзеляцца, ніці верацяна расцягваюць храмасомы да палюсоў клеткі

Г) тэлафаза – дэспірылізацыя храмасом, разбурэнне верацяна дзялення, фарміраванне ядзерка і ядзернай абалонкі, дзяленне самой клеткі (цытакінез)

Мітоз спосаб дзялення клеткі, пры якім з зыходнай мацярынскай утвараюцца 2 дачэрнія з ідэнтычным наборам храмасом.

Значэнне мітозу:

  1. Павелічэнне колькасці клетак, якое забяспечвае рост арганізма і яго асобных органаў
  2. размнажэнне аднаклетачных арганізмаў
  3. рэгенерацыя асобных органаў, вегетатыўнае размнажэнне.

28.03.2015; 07:00
просмотров: 241