конспект лекций, вопросы к экзамену

Сезонная дынаміка экасістэмы. Сукцэсія.

Экасістэма – любая сукупнасць сумесна пражываючых арганізмаў і неарганічных кампанентаў асяроддзя, пры ўзаемадзеянні якіх адбываецца кругаварот рэчываў і энергіі.

Дынаміка экасістэм – змяненне экасістэм у часе ў выніку знешніх і ўнутраных уздзеянняў

Тыпы дынамікі:

  1. сутачная: абумоўлена зменай дня і ночы;  жывелы (дзенныя, начныя, прыцемкавыя) актыўны ў розны час сутак, расліны – раскрываюць свае кветкі ў розны час.
  2. сезонная: абумоўлена зменай пор года, напр., зімовая спячка, распусканне/ападзенне лістоў і г.д

Сукцэсія – заканамерны і паслядоўны працэс змены згуртаванняў на пэўным участку, вызваны ўзаемадзеяннем арганізмаў паміж сабою і з навакольным асяроддзем. У апошні час прычынай сукцэсіі часцей за шсе бывае дзейнасць чалавека.

Сукцэсіі бываюць:

А) першасныя:  пачынаюцца на ўчастках, дзе адсутнічае глеба і расліннасць (голыя скалы, пясчаныя дзюны, штучна ўтвораныя вадаемы), напр., зарастанне пясчаных дзюн: шматгадовыя травы – аднагадовыя травы – дрэвы (вярба, хвоя)

Б) другасныя:  адбываюцца на месцы сфарміраваўшыхся згуртаванняў пасля іх парушэння (пажар, вырубка лесу), напр., лясная вырубка – травы – беразняк – змешаны лес – ельнік. Змена аднаго фітацэнозу другім называецца сукцэсійным радам. Пры адсутнасці парушэнняў сукцэсія завяршаецца ўтварэннем найбольш устойлівага згуртавання, якое знаходзіцца ў раўнавазе з навакольным асяроддзем (ельнік, дубрава, тарфяное балота).

28.03.2015; 07:00
просмотров: 175