конспект лекций, вопросы к экзамену

Зменлівасць арганізмаў. Узаемадзеянне генатыпу і ўмоў навакольнага асяроддзя. Мадыфікацыйная зменлівасць і яе значэнне.

Зменлівасць – здольнасць арганізмаў набываць новыя адзнакі ў працэсе жыцця.

Зменлівасць бывае:   а) спадчынная (камбінатыўная, мутацыйная)   

                                    б) няспадчынная (мадыфікацыйная) – няспадчынныя змяненні прызнакаў арганізма пад уплывам навакольнага асяроддзя.

Прычыны мадыфікацый:  розная скорасць ферментатыўных рэакцый, якія ўдзельнічаюць у фарміраванні прызнакаў арганізма (гэта скорасць залежцць ад ўмоў асяроддзя)

Уласцівасці мадыфікацый:  1) не перадаюцца па спадчыне

 2) носяць масавы характар: у аднолькавых умовах назіраюцца ў вялікай колькасці асобін

3) адпавядаюць змяненням умоў асяроддзя і носяць прыстасавальны характар, значыць, павышаюць жыццяздольнасць і садзейнічаюць выжыванню асобін

4) носяць статыстычны характар (дазваляюць ілюстраваць змяненне прызнака ў выглядзе варыяцыўнай крывой.

Фенатып – сукупнасць усіх прызнакаў дадзенага арганізма, якія фарміруюцца ў выніку ўзаемадзеяння генатыпу і навакольнага асяроддзя

Генатып – сукупнасць усіх генаў (спадчынных задаткаў) дадзенага арганізма.

На фарміраванне розных прыкмет арганізма асяроддзе ўплывае па-рознаму. Есць прызнакі, якія могуць змяняцца ў шырокіх межах, напр., удойнасць малака: чым лепш карову даглядаеш, тым больш яна дае малака. Значна цяжэй паддаецца ўплыву асяроддзя такі прызнак, як тлустасць малака. І, нарэшце, афарбоўку поўсці ў каровы немагчыма змяніць ні пры якім доглядзе.

Значэнне мадыфікацый: прыстасаванне арганізмаў да канкрэтных умоў асяроддзя павышае іх шансы на выжыванне і астаўленне патомства.

28.03.2015; 19:00
просмотров: 301