конспект лекций, вопросы к экзамену

Від - біялагічная сістэма. Крытэрыі і арэал віду.

Від – сукупнасць папуляцый асобін, якія валодаюць морфафізіялагічным падабенствам, насяляюць у прыродзе пэўны арэал, свабрдна скрыжоўваюцца паміж сабою і даюць пладавітае патомства.

Арэал – частка зямной паверхні (тэрыторыі або акваторыі), у межах якой распаўсюджаны асобіны дадзенага віду.

Крытэрыі віду:

1. Марфалагічны – заснаваны на спадчынным падабенстве знешняй будовы асобін. Шырока выкарыстоўваўся ў мінулым. Недастатковы для адрознення відаў, таму што ў прыродзе існуе ўнутрывідавы полімарфізм (адрозненні паміж самцамі і самкамі, старымі і маладымі), а таксама існуюць віды-двайнікі(15 відаў знешне аднолькавых камароў, 2 віды пацукоў і г.д).

2. Фізіелага- біяхімічны – падабенства ў фізіялагічных працэсах і біяхімічных структурах. Недастатковы: есць віды са сходнымі біяхімічнымі паказчыкамі і, наадварот – фізіялогія жабы і апалоніка вельмі адрозніваецца

3. Геаграфічны – вызначае тэрыторыю (арэал), у межах якой сустракаюцца асобіны дадзенага віду. Віды могуць быць шырока распаўсюджаны (касмапаліты) або сустракацца лакальна (эндэмікі). Недастатковы: арэал аднаго віду можа быць разарваны (ландыш майскі), або можа практычна супадаць у 2 відаў (ізюбр і амурскі тыгр)

4. Экалагічны – заснаваны на адрозненнях у месцапражыванні і спосабах харчавання. Недастатковы: сутракаюцца віды з падобнымі экалагічнымі патрэбамі (усе вусатыя кіты харчуюцца планктонам)

5. Генетычны вызначаецца адрозненнямі  ў колькасці, форме і памерах храмасом, нуклеатыдным саставе ДНК асобін розных відаў.Кожны від мае свой відавы карыятып, г.зн. генетычны крытэрый з’яўляецца галоўным, але не ўнівнрсальным (пры поліплаідыі і анеўплаідыі колькасць храмасом змяняецца: хвароба Даўна – 47 храмасом).

Такім чынам, кожны крытэрый паасобку не можа быць прыменены для вызначэння віду. Неабходна ўлічваць сукупнасць крытэрыяў.

28.03.2015; 19:00
просмотров: 171