конспект лекций, вопросы к экзамену

Аграэкасістэмы, іх адрозненні ад прыродных экасістэм

 Біяцэноз – гістарычна склаўшаяся групоўка ўзаемазвязаных папуляцый, насяляючых пэўную тэрыторыю.

Біяцэноз складаецца з узаемазвязаных папуляцый раслін (фітацэноз), жывёл (заацэноз), грыбоў (мікацэноз) і мікраарганізмаў (мікробацэноз).

Арганізацыя біяцэнозу:

 1) заўсёды складаецца з гатовых частак (папуляцый розных відаў арганізмаў),

2) часткі біяцэнозу ўзаемазамяняльныя (адзін від можа быць заменены іншым з падобнымі экалагічнымі патрабаваннямі),

3) існуе за кошт ураўнаважвання процілегла накіраваных сіл (драпежнік і ахвяра, паразіт і гаспадар і г.д.),

4) заснаваны на колькаснай рэгуляцыі адных відаў другімі,

5) памеры біяцэнозаў вызначаюцца ўмовамі абіятычнага асяроддзя.

Аграцэноз – штучна створаная чалавекам экасістэма, напр., поле, сад, агарод, парк, аранжэрэя, акварыум.

Асаблівасці аграцэнозаў:

малая колькасць відаў

  1. няпоўныя кругавароты рэчываў ( частку прадукцыі забірае чалавек, збіраючы ўраджай)
  2. малая устойлівасць (рэгулюецца і падтрымліваецца чалавекам)
  3. атрыманне дадатковых крыніц энергіі ( угнаенні, рыхленне іг.д.)
  4. вышэйшая, чым у натуральных экасістэм, прадукцыйнасць( займаючы менш 10% плошчы сушы, аграцэнозы штогод даюць 2,5 мільярда тон сельскагаспадарчай прадукцыі)

29.03.2015; 08:00
просмотров: 214