конспект лекций, вопросы к экзамену

Неарганічныя рэчывы клеткі, іх роля ў жыцці жывых арганізмаў.

Неарганічныя рэчывы клеткі:  вада (70-80%), мінеральныя солі (1-1,5%).

Уласцівасці вады:  высокая тэмпература кіпення і плаўлення, здольнасць да выпарэння і высокая цеплаправоднасць, высокая ўдзельная цеплаёмістасць, капілярны эфект (здольнасць падымацца ўверх за кошт счаплення малекул адна з адной). Уласцівасці вады звязаны з малымі памерамі яе малекул і палярнасцю малекул (малекула вады – дыполь), а таксама са здольнасцю малекул вады ўтвараць паміж сабою вадародныя сувязі.

Функцыі вады:

  1. асяроддзе для працякання рэакцый;
  2. рэагент для некаторых рэакцый (гідроліз бялкоў і вугляводаў, дысацыяцыя солей);
  3. забеспячэнне ў клетцы осмасу (транспарту рэчываў праз мембрану) і тургару (нацяження абалонкі клеткі);
  4. удзел утэрмарэгуляцыі;
  5. растварэнне рэчываў: гідрафільныя злучэнні (мінеральныя солі, амінакіслоты, монацукрыды) добра раствараюцца ў вадзе, гідрафобныя (ліпіды, поліцукрыды) у вадзе не раствараюцца.

Мінеральныя солі знаходзяцца ў клетцы галоўным чынам у дысацыіраваным стане (у выглядзе іонаў): Na+, K+, Mg2+, Ca2+ - катыёны;  HCO3-, SO42-, HPO42- - аніёны. Часткова мінеральныя солі могуць знаходзіцца ў цвёрдым стане: карбанаты і фасфаты кальцыю, злучэнні фтору.

Функцыі мінеральных солей:

  1. стварэнне трансмембраннага патэнцыялу клеткі і забеспячэнне ўзбуджальнасці клетачнай мембраны (дасягаецца за кошт рознай канцэнтрацыі іонаў калію і натрыю ўнутры і за межамі клеткі: унутры больш калію)
  2. стварэнне буферных раствораў, якія падтрымліваюць кіслотна-шчолачную раўнавагу ўклетцы і арганізме;
  3. забеспячэнне асматычныхуласцівасцей клетак;
  4. нерастваральныя солі (фасфаты, карбанаты) увайходзяць у састаў касцей, зубоў, ракавін і да т.п.
29.03.2015; 20:00
просмотров: 458